У Ялце кракадзіл напаў на трохгадовае дзіця з Беларусі

26.08.2010 11:30
Архив Редакция

У Ялце кракадзіл укусіў за руку трохгадовага хлопчыка, які прыехаў на адпачынак з Беларусі. Як паведамілі ў прэс-службе крымскага ўпраўлення МНС Украіны, няшчасны выпадак адбыўся на тэрыторыі тэатру марскіх жывёл "Акваторыя".

Пацярпелае дзіця разам з бацькамі адпачывала на базе адпачынку «Сатэра» ў Алушце, паведамляе Корреспондент.net.Кракадзіл нанёс хлопчыку наступныя траўмы: ампутацыя чацвертага пальца левай кісці рукі на ўзроўні асноўнай фалангі і дэфектам мяккіх тканак косткі; няпоўны абрыў трэцяга пальца левай кісці на ўзроўні асноўнай фалангі; пералом першай, другой і трэцяй пясцевых костак левай кісці, раны ад укусу».Пацярпелы дастаўлены ў дзіцячае аддзяленне хірургіі Ялцінскай гарадской лякарні, дзе яму была аказана медыцынская дапамога.

Как вам новость?