У канцы тыдня ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі

13.05.2010 16:21
Архив Редакция

У найбліжэйшыя трое сутак у Беларусі захаваецца цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. У пятніцу на тэрыторыю краіны працягне паступаць цёплая і вільготная паветраная маса з поўдня Еўропы і захаваецца ўплыў маларухомых атмасферных франтоў.

14 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, перадае Белгідраметцэнтр. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах Брэсцкай вобласці моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, днём пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +11 да +16°С, днём ад +17 да +23°С.
У суботу,15 траўня, надвор’е Беларусі абумовяць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з поўдня Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +10 да +16°С, днём ад +17 да +22°С, па поўдні да +25°С.
У нядзелю, 16 траўня, тэрыторыя рэспублікі апынецца пад уплывам паўднёвага цыклону з цэнтрам над Карпатамі. У многіх раёнах пройдуць дажджы. У дзённы час па поўдні краіны — моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні, паўночна-усходні ўмераны, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +9 да +16°С, днём ад +16 да +23°С.

Как вам новость?