У кастрычніку ў Мінск прыедуць Limp Bizkit

04.06.2010 15:12
Архив Редакция

Услед за Rammstein, Scorpions і Элтанам Джонам беларускую сталіцу ўключылі ў свой тур і гранды "ню-металу" Limp Bizkit. Канцэрт адбудзецца пятага кастрычнік 2010 года і пройдзе на "Мінск-Арэне". Такая дата, у кожным разе, указаная на афіцыйным сайце амерыканскай каманды.

Limp Bizkit — амерыканская ню-метал/рэпкор-группа, створаная ў 1995 годзе ў горадзе Джэксанвіль, штат Флорыда.

У 1997 годзе Limp Bizkit выпусцілі дэбютны альбом «Three Dollar Bill, Yall$», прададзены тыражом больш за мільён асобнікаў. Група едзе на гастролі з Korn, Orgy, Rammstein, Incubus, паведамляе выданне «Мы».

У 1999 годзе альбом «Significant Other» стаў мультыплацінавым, у 2000 годзе іх найлепшая кружэлка «Chocolate Starfish And The Hotdog Flavored Water» становіцца плацінавай толькі за першы тыдзень продажаў. MTV уручае камандзе прэмію за лепшы альбом года.

Как вам новость?
Головоломки