У кастрычніку попыт на валюту ў Беларусі вырас у пяць разоў

15.11.2010 09:30
Архив Редакция

Чыстая купля замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) у Беларусі толькі за кастрычнік 2010 года склала 317,2 млн. даляраў, тады як у верасні яе набылі агулам на 62,8 млн. даляраў. Такім чынам, у кастрычніку грамадзяне Беларусі на чыстай аснове набылі валюты ў 5,1 раза больш, чым у верасні і амаль у 2 разы больш, чым у жніўні.

Чысты попыт на наяўную валюту ў кастрычніку склаў 253 млн. даляраў, што ў 11 разоў больш у параўнанні з вераснем, паведамляе ІА «REGNUM-Belarus» са спасылкай на апублікаваную 12 лістапада статыстычную справаздачу Нацыянальнага банка Беларусі.

Акрамя таго, за студзень-верасень 2010 года чыстая прапанова замвалюты з боку насельніцтва складала 2,5 млн. даляраў супраць чыстай куплі на 850,9 млн. даляраў за аналагічны перыяд 2009 года. У 2009 годзе грамадзяне Беларусі набылі на чыстай аснове 838,5 млн. даляраў, што ў 1,5 разы больш, чым у 2008 годзе.

Как вам новость?
Головоломки