У Кыргызстане Беларусь абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці

23.04.2010 15:32
Архив Редакция

Часовыя ўлады Кыргызстана пракаментавалі прэс-канферэнцыю прэзідэнта Бакіева, якую ён даў у Мінску 23 красавіка. "З тэрыторыі дружалюбнай да нас Беларусі вядзецца дэструктыўная дзейнасць у дачыненні да нашай краіны", — заявіў кіраўнік апарату часовага ўрада Кыргызстана Эдзіль Байсалаў.

Як падкрэсліў прадстаўнік часовых уладаў Кыргызстана, Курманбек Бакіеў, які з’ехаў у Беларусь, «з’яўляецца прыватнай асобай, ён быў зрынуты і не прызнаецца прэзідэнтам ні сусветнай грамадскасцю, ні народам Кыргызстана», — перадае БелаПАН.

«Мы лічым, што беларускае кіраўніцтва не спрыяе нармалізацыі сітуацыі ў Кыргызстане. Яно павінна было б нагадаць прыватнай асобе Бакіеву пра неабходнасць трымацца правілаў гасціннасці», — падкрэсліў Эдзіль Байсалаў.

Кіраўнік апарату часовага ўрада Кыргызстана таксама адзначыў, што агучаная 23 красавіка прапанова Курманбека Бакіева стварыць міжнародную камісію па расследаванні падзей у Бішкеку не новая.

«Кыргызская Рэспубліка ўжо ў працэсе перамоваў з вядучымі сусветнымі дзяржавамі, кіраўніцтвам ААН, пастаяннымі і цяперашнімі членамі Рады бяспекі ААН, кіраўніцтвам СНД. Мы хочам атрымаць самы высокі мандат на дзейнасць гэтай міжнароднай камісіі. А Курманбек Бакіеў не ініцыятар такога міжнароднага расследавання, а яго галоўны фігурант», — заявіў Эдзіль Байсалаў.

Как вам новость?
Головоломки