У Кобрыне п'яны мужчына падавіўся грашыма

30.12.2010 15:00
Архив Редакция

У Кобрыне Берасцейскай вобласці 50-гадовы мясцовы жыхар памёр, у літаральным сэнсе падавіўшыся грашыма. Як высветлілі следчыя, мужчыну, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, яго сужыцелька засунула ў рот скрутак з грашовых купюраў. У выніку мужчына памёр ад механічнай асфіксіі дыхальных шляхоў.

Следствам выяўлена, што канфлікт паміж грамадзянскімі мужам і жонкай на бытавой глебе адбыўся позна ўвечары 26 снежня. П’яны мужчына патрабаваў у сваёй 56-гадовай сужыцелькі грошы на спіртное. Тая ў гневе засунула ў рот мужчыну, які ляжаў на канапе, скрутак з 13 грашовых купюр (ад 10 да 100 рублёў). Пасля гэтага жанчына легла спаць у гэтым жа пакоі, перадае БелаПАН.

Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Берасцейскай вобласці па Кобрынскім раёне, труп свайго сужыцеля жанчына выявілі толькі на наступную раніцу. Яна ж сама і выклікала міліцыю.

Как вам новость?
Головоломки