У крамах duty free будуць прадаваць золата і ікру

23.09.2010 11:57
Архив Редакция

Камісія Мытнага саюза змяніла спіс тавараў, у дачыненні да якіх нельга ўжываць мытную працэдуру бяспошліннага гандлю ў крамах duty free. У адпаведнасці з дакументамі, дазволены бяспошлінны гандаль чорнай ікрой і ювелірнымі вырабамі з каштоўных камянёў і металаў. Дадзенае рашэнне ўступіць у сілу 20 кастрычніка 2010 года.

У абноўлены пералік тавараў, забароненых да бяспошліннага продажу, увайшла прадукцыя ваеннага прызначэння, боепрыпасы, вайсковы рыштунак, наркатычныя і псіхатропныя рэчывы; тавары вытворчага і ваенна-тэхнічнага прызначэння; цяжкавагавыя і грувасткія тавары; недэнатураваны этылавы спірт; тавары для раздробнага гандлю, не расфасаваныя ў спажывецкую тару, перадае РБК.

Адначасова камісія МС дазволіла бяспошлінны гандаль вырабамі з рыбы і ракападобных, малюскаў і іншых водных беспазваночных; ікрой асятровых відаў рыбы ў спецыяльна маркіраванай ўпакоўцы масай нета не больш за 0,25 кілаграма; ікрой іншай рыбы і вырабаў з яе, спакаванымі для раздробнага продажу і гатовымі да непасрэднага ўжывання, масай нета не больш за 0,5 кілаграма.

Таксама дазволена рэалізацыя лекавых прэпаратаў, якія ўжываюцца ў медыцынскіх мэтах без рэцэпту лекара і зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў дзяржавах — членах Мытнага саюза, ва ўпакоўках для раздробнага продажу.

У крамах duty free таксама можна будзе гандляваць сувенірамі, папяровымі, драўлянымі або металічнымі вырабамі народнага промыслу.

Как вам новость?