У Крамлі гатовыя апублікаваць стэнаграмы з абяцаннямі Лукашэнкі

16.08.2010 09:24
Архив Редакция

Крэмль гатовы апублікаваць стэнаграмы пасяджэння АДКБ з выказваннямі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасць прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька.

«Мы можам апублікаваць і іншыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія будуць даволі цікавымі як беларускай, так і міжнароднай грамадскасці», — сказаў таксама памочнік расійскага прэзідэнта.Каментуючы па просьбе журналістаў словы беларускага лідара аб тым, што ён не прызнаў незалежнасць двух гэтых дзяржаў, паколькі Масква аказалася не здольная падтрымаць Мінск у вырашэнні тых праблем, якія маглі ў яе узнікнуць, Прыходзька адзначыў, што «не Аляксандру Рыгоравічу казаць тут аб непаслядоўнасці». «Гэта катэгорыя прымяняльная як раз да яго», — заявіў ён.Раней Аляксандр Лукашэнка расказаў аб тым, чаму яго краіна дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Прэзідэнт Беларусі мяркуе, што Расія не выказала жадання падтрымаць Мінск у вырашэнні тых праблемаў, якія маглі б у яго паўстаць пасля прызнання закаўказскіх рэспублік.Таксама, кіраўнік беларускай дзяржавы абвінаваціў свайго расійскага калегу Дзмітрыя Мядведзева ў непрыстойнасці і ннесумленнасці ў дачыненні да выказванняў Аляксандра Лукашэнкі аб прызнанні сувэрэнітэту Паўднёвай Асетыі і Абхазіі.За апошнія месяцы Аляксандр Лукашэнка таксама часта падвяргаўся крытыцы ў эфіры расійскіх дзяржаўных тэлеканалаў.Так, у ліпені ў эфіры НТВ былі паказаныя дакументальны фільм «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», а па Russia Today — «Апошні дыктатар Еўропы». У прыватнасці, у фільмах гаворыцца пра тое, што Лукашэнка надаў газаваму канфлікту з Расіяй палітычную афарбоўку.Беларускі бок неаднаразова называў абвінавачанні на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія ўтрымліваюцца ў згаданых фільмах, блюзнерскімі і заснаванымі на вырваных з кантэксту фактах. Крыніца: Корреспондент.netПа матэрыялах: Lenta.ru, РИА Новости

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки