У красавіку за незаконны абмен валюты ў Беларусі затрымалі сем чалавек

29.04.2011 12:19
Архив Редакция

За красавік у Беларусі за здзяйсненні незаконных валютна-абменных аперацый затрымалі сем чалавек. Пра гэта паведамілі ў ГУБЭЗ МУС. Так, 27 красавіка супрацоўнікі УБЭП ГУУС і АБЭЗ Савецкага РУУС Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД затрымалі непрацуючага мінчука 1960 года нараджэння, які сістэматычна займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі.

Следства выявіла, што ў красавіку ён здзейсніў 11 аперацый па абмене валюты, атрымаўшы прыбытак звыш 100 млн. рублёў. Пры затрыманні ў яго канфіскавалі 2 тыс. даляраў, 550 еўра, 320 тыс. расійскіх і 79 млн. беларускіх рублёў, перадае БелаПАН.

Цяпер валютчык знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры), што прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Как вам новость?
Головоломки