У Крыме загінулі двое беларусаў

13.09.2010 13:41
Архив Редакция

Каля 11.30 12 верасня ратавальнікі знайшлі на Крымскім беразе ў раёне палігону мясцовага рыбкалгасу недалёка ад Сімеіза цела жыхаркі Гомелю 1974 года нараджэння. Пра гэта паведаміў начальнік дзяжурнай змены Галоўнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны ў Крыме Віталь Кажарскі.

Па яго словах, жанчыну змыла ў мора хваляй, калі яна фатаграфавалася на беразе з мужам. Расследаванне прычыны смерці вядуць судова-медыцынскія эксперты, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, днём 11 верасня ў раёне пляжу аднаго з санаторыяў недалёка ад Ялты хвалі выкінулі на бераг цела жыхара Мінска 1947 года нараджэння.

Как вам новость?
Головоломки