У Кітаі будуць збіраць трактары "Беларус"

02.09.2010 16:21
Архив Редакция

Беларусь унясе 15 млн. юаняў (2,2 млн. даляраў) у стваранае на тэрыторыі Кітая сумеснае прадпрыемства па зборы трактароў «Беларус». У траўні 2010 года аб адкрыцці зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у Кітаі дамовіліся намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў і галоўны аўдытар кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Кітая Сунь Баахоу.

Бакі маюць намер хутка вырашыць усе пытанні і пачаць вытворчасць трактароў «Беларус» ужо ў 2010 годзе, перадае «Ежедневник».

Па словах Сунь Баахоу, беларускае прадпрыемства «МТЗ» па тэхналагічнасці і ўкараненні перадавых тэхналогіяў апярэджвае нават Кітай, таму Паднябесная і вырашыла, што ёй ёсць што пераняць у Беларусі.

Раней у 2009 годзе ў Кітаі была адкрыта зборачная вытворчасць беларускай тэхнікі «БелАЗ» і «Гомсельмаш». Наступным крокам стане ўкараненне ў Кітаі беларускага перадавога досведу па будаўніцтве аграгарадкоў.

Как вам новость?