У Латвіі даляры прадаюць за 14,4 тыс. рублёў

20.06.2011 12:44
Архив Редакция

Курс куплі наяўнага даляра 17 чэрвеня ў латвійскім банку "Norvik" складаў 4,709 тыс. рублёў, продажу — 14,41 тыс. Безнаяўныя аперацыі банк праводзіць па дагаворным курсе. У латвійскім жа аддзяленні шведскага "SEB" даляр 20 чэрвеня можна прадаць за 4,972 тыс. рублёў пры куплі, купіць — за 10,245 тыс. Аперацыі ажыццяўляюцца з безнаяўнай валютай.

Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, банк «Rietumu» купляе безнаяўныя даляры па 6,7 тыс. рублёў, прадае па 7,4 тыс. рублёў.

У Вільні ў кругласуткавым банку «Цытадэль» на чыгуначным вакзале даляры 17 чэрвеня можна было прадаць за 5,93 тыс. рублёў, купіць — за 6,4 тыс. рублёў, перадае БелаПАН.

У суседнім «Медыцынскім банку» на аўтавакзале адпаведныя аперацыі праводзіліся па крос-курсу 6-6,85 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки