У лесе пад Берасцем мужчына па неасцярожнасці прастрэліў сабе нагу

08.06.2011 10:48
Архив Редакция

У лесе ў Берасцейскім раёне 25-гадовы жыхар абласнога цэнтра выпадкова прастрэліў сабе нагу паляўнічай стрэльбай. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Як распавёў сам пацярпелы, прыехаўшы да сваяка ў Берасцейскі раён, днём 5 чэрвеня ён пайшоў у лес, каб прыстраляць нядаўна набытую паляўнічую стрэльбу «ІЖ-27» 12 калібра. У выніку мужчына заблукаў у лесе і, спрабуючы знайсці дарогу, зачапіўся за галінку, і стрэльба самаадвольна стрэліла.

Мужчыну з агнястрэльным раненнем нагі выявілі каля 07:00 6 чэрвеня ў лясным масіве недалёка ад вёскі Дубок. З адкрытым шматааскепкавым пераломам косткі правога галенастопа мужчыну даставілі на лячэнне ў лякарню.

Как вам новость?
Головоломки