У лякарня Мінску застаюцца 142 пацярпелыя ў выніку выбуху ў метро

18.04.2011 09:35
Архив Редакция

У нядзелю, 17 красавіка з мінскіх лякарняў выпісалі яшчэ дваіх пацярпелых у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 17 красавіка, на стацыянарным лячэнні ў больніцах знаходзяцца 142 чалавекі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ўсе пацыенты ў поўным аб’ёме атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, ва ўсіх установах аховы здароўя забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у выніку выбуху ў мінскім метро 11 красавіка пацярпелі больш за 200 чалавек. Ад атрыманых траўмаў 13 чалавек сканалі.

Как вам новость?