У лякарнях Мінску застаюцца 20 пацярпелых у выніку выбуху ў метро

25.05.2011 13:26
Архив Редакция

У лякарнях Мінску на стацыянарным лячэнні працягваюць знаходзіцца 20 чалавек, якія пацярпелі ў выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка. Стан чатырох з іх, якія праходзяць лячэнне ў Гарадской лякарні хуткай дапамогі, урачы ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці, 16 — лёгкай. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Як паведамляў Тэлеграф, у выніку выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка пацярпелі больш за 200 чалавек. Пры выбуху 11 чалавек загінулі, яшчэ трое памерлі ад атрыманых траўмаў у гарадскіх клініках.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?