У лясах пад Петрыкавам не могуць знайсці згубленае дзіця

19.07.2010 12:55
Архив Редакция

Раніцай 18 ліпеня 12-гадовы хлопчык, які хварэе на сіндром Даўна, згубіўся ў лесе ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Пошукі ніякіх вынікаў пакуль не далі, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Каля 06:00 хлопчык разам з бацькамі адправіўся ў лес па ягады і згубіўся прыкладна праз дзве гадзіны. На пошуках хлопчыка занята больш за 40 чалавек — супрацоўнікі міліцыі, лясгаса, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

18 ліпеня яны абследавалі 20 кіламетраў ляснога масіву, але знайсці дзіця не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі дзяжурства ў лясным масіве. Сёння пошукі працягваюцца. Магчыма, будзе прыцягнута авіятэхніка Мазырскага атрада «Беллесавія».

Как вам новость?