У Лос-Анджэлесе расследуюць забойства беларускі

21.06.2011 12:13
Архив Редакция

Следчыя органы Лос-Анджэлеса расследуюць забойства 33-гадовай Веры Міхельсонам, родам з Беларусі. На мінулым тыдні эмігрантку застрэліў каля ўласнага дома яе муж, 39-гадовы Алекс Міхельсон, ураджэнец Расіі. Пра гэта распавёў сяржант мясцовай паліцыі Карл Тэйлар.

Цела забітай жанчыны з двума агнястрэльнымі раненнямі галавы выявіў 16 чэрвеня каля 18:40 калега Алекса Міхельсона. Побач з ёй ляжаў і труп яе мужа, а таксама пісталет, з якога, відавочна, і стрэліў мужчына. Па версіі следства, Алекс Міхельсон спачатку застрэліў сваю жонку, а затым здзейсніў самагубства, перадае NBC4.

У сямейнай пары засталіся дзеці пяці і сямі гадоў. У момант забойства яны знаходзіліся ў сваякоў у Оранж Каўнці.

Алекс Міхельсон, які скончыў Маскоўскі стаматалагічны інстытут, у ЗША займаўся медыцынскай практыкай. Яго жонка толькі нядаўна скончыла курсы стаматолагаў ва ўніверсітэце ў Паўднёвай Флорыдзе.

Как вам новость?
Головоломки