У Літве збіраюць подпісы супраць будаўніцтва беларускай АЭС

16.03.2010 15:24
Архив Редакция

Літоўская грамадскасць распаўсюдзіла інтэрнэт-петыцыю, пад якой заклікае падпісацца "супраць будаўніцтва беларускай АЭС пад бокам у Вільнюса". За няпоўныя два тыдні пад зваротам у міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы падпісалася больш за тры тысячы чалавек.

У звароце адзначаецца, што праца будучай АЭС акажа «негатыўнае ўздзеянне на наваколле Літвы, бо паўплывае на гідралагічны рэжым ракі Віліі/Нярыс, можа прывесці да пераносу радыёнуклідаў як па вадзе, так і па паветры», паведамляе БелаПАН.

Па словах аўтараў петыцыі, прыярытэтная пляцоўка пад Астраўцом (Гродзенская вобласць) знаходзіцца ўсяго за 23 кіламетры ад літоўскай мяжы і за 40 кіламетраў ад сталіцы. «У выпадку аварыі Вільнюс патрапіць у зону эвакуацыі», — падкрэсліваюць актывісты.

Аўтары звароту нагадваюць, што заявы прадстаўнікоў экалагічных арганізацый падчас грамадскіх слуханняў адзнакі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС у Вільнюсе пра тое, што расійскі рэактар, які будзе змешчаны на беларускай АЭС, — эксперыментальны, таму, нібы, не існуе ніякіх доказаў яго бяспекі.

Как вам новость?
Головоломки