У Магілёўскай вобласці міліцыянт на паляванні выпадкова забіў сябра

09.09.2010 09:23
Архив Редакция

У Магілёўскай вобласці падчас палявання на дзіка эксперт Краснапольскага РАУС выпадкова стрэліў у свайго прыяцеля — галоўнага спецыяліста Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення. Куля трапіла пацярпеламу ў грудзі. Сябар паляўнічага памёр амаль імгненна. Міліцыянт сам паведаміў калегам аб тым, што здарылася і напісаў яўку з павіннай.

«Мужчына вяртаўся з лецішча і заўважыў на полі дзіка. Патэлефанаваў свайму знаёмаму 23-гадоваму міліцыянту, які меў зарэгістраваную стрэльбу і права на паляванне. Калі ён прыехаў, супрацоўнік Адміністрацыі паказаў сляды дзіка і адвёў у бок. А сам пайшоў спалохаць звера, каб той пабег у бок міліцыянта. На шум з-за кустоў паляўнічы і стрэліў, але пачуў не роў дзіка, а чалавечы крык», — распавялі ў следчым аддзеле пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Паляванне на дзіка вялося па-за тэрыторыяй радыяцыйнага забруджвання, перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

На пахаванні сабраліся дзясяткі калегаў забітага міліцыянта. Праводзіў сябра ў апошні шлях і віноўнік трагедыі — сям’я загінулага даравала яму выпадковы стрэл.

«Для нас гэта вялікае няшчасце, таму што спецыяліст сапраўды быў на сваім месцы, быў аўтарытэтам для многіх. Гэта цяжкая страта. У яго засталася жонка і двое дачок», — адзначыў начальнік Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Васіль Шаблоўскі.

Как вам новость?