У Магілёўскай вобласці падлетка зажыва засыпала зямлёй

31.08.2010 16:35
Архив Редакция

Трагедыя адбылася ў вёсцы Селішча Чавускага раёна Магілёўскай вобласці 30 жніўня каля 14:40. Пры правядзенні земляных працаў па добраўпарадкаванні калодзежа абваліўся грунт. Зямлёй засыпала 17-гадовага жыхара Магілёва, які знаходзіўся ў яме на глыбіні 10-11 метраў. Малады чалавек дапамагаў сваякам уладкоўваць калодзеж, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі мясцовага падраздзялення МНС працягвалі пошукі хлопца да 23:00 і спынілі аперацыю праз небяспеку паўторнага абвалу грунту.
 
Сёння, 31 жніўня, раніцай працы па пошуку падлетка аднавіліся, аднак экскаватар не можа капаць на глыбіні больш за чатыры метры.
 
У цяперашні момант з Магілёву накіравана дадатковая тэхніка для вядзення працаў па пошуку і выманні засыпанага зямлёй падлетка, перадае БелаПАН.
 
Пракуратура раёна праводзіць праверку здарэння.

Как вам новость?