У Магілёўскай вобласці супрацоўнікам каледжа выдаюць заробак талонамі — фота

18.05.2011 11:31
Архив Редакция

Супрацоўнікам Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (Магілёўская вобласць) з нядаўняга часу ў кошт заработнай платы сталі выдаваць талоны на куплю прадуктаў у крамах каледжа. Сума тавараў, набытых па талонах, вылічваецца з зарплаты супрацоўніка.

На адзін талон, на якім ставіцца пячатка прадпрыемствы, а таксама імя і прозвішча супрацоўніка, можна набыць тавараў на суму 50 тыс. рублёў, паведамляе партал Klichev.by.

Пры гэтым супрацоўнікі каледжа могуць адмовіцца ад талонаў, але, па іх словах, гэта цягне за сабой непрыемнасці з начальствам.
талон 647.jpg

Как вам новость?
Головоломки