У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся два цягнікі

11.05.2011 10:20
Архив Редакция

Уначы 9 траўня пры расфармаванні грузавога складу ў сартавальным парку станцыі Крычаў, што ў Магілёўскай вобласці, адбылося яго сутыкненне з грузавых цягніком Крычаў — Орша (Віцебская вобласць), які толькі пачаў рухацца. Па словах прэс-сакратара ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандра Марчанка, ахвяраў і пацярпелых няма.

У выніку здарэння адбыўся сход чатырох вагонаў з цэментам, крэйдай, вапнай. Было пашкоджана 100 метраў чыгуначнага палатна. Па факце сутыкнення праводзіцца праверка.

Как вам новость?
Головоломки