У Магілёўскай вобласці святар асвяціў 13 аўтобусаў

25.10.2010 09:55
Архив Редакция

Супрацоўнікі Бялыніцкага філіялу аўтапарка № 7 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» запрасілі да сябе настаяцеля храма Бялыніцкай Божай Маці протаіерэя Сяргея, які асвяціў усе аўтамабілі. "Гэта была сумесная ідэя з царквой. Асвяцілі 13 аўтобусаў і 20 грузавых аўтамабіляў. Мне здаецца, што нешта ў гэтым ёсць", — адзначыў дырэктар філіялу Сяргей Гапееў.

«У нас і раней аўтамабілі не траплялі ў аварыі, але мы вельмі хочам, каб і надалей не было ніякіх надзвычайных здарэнняў. Так што асвячэнне не будзе лішнім», — лічыць кіраўнік філіялу.

«Айцец Сяргей прачытаў малітву аб дапамозе кіроўцам у іх нялёгкай працы. Кожны з супрацоўнікаў, які прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства ў выходны дзень, атрымаў ад святара абярэг: выяву свяціцеля Міколы Цудатворца з малітвай аб ахове ў дарозе», распавёў Сяргей Гапееў, перадае «Звязда».

Как вам новость?
Головоломки