У Магілёве ў адным ДТЗ сутыкнуліся чатыры аўто і траўмаваны пешаход

19.10.2010 11:50
Архив Редакция

У Магілёве раніцай 18 кастрычніка на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Шміта сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Як паведамілі ў ДАІ Магілёўскай вобласці, аднаму з кіроўцаў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Мужчыну даставілі ў лякарню, дзе праз некалькі гадзін ён памёр. У аварыі пацярпеў і яшчэ адзін чалавек: быў шпіталізаваны малады чалавек, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе.

Ні ў адной з чатырох машын, што трапілі ў ДТЗ, пасажыраў не было. Па папярэдніх дадзеных, Nissan 200SX ехаў прама па вуліцы Астроўскага, а па праспекце Шміта рухаўся Opel Omega. На скрыжаванні яны сутыкнуліся.

Па інфармацыі МНС, на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Шміта сутыкнуліся Opel Omega, Nissan 200SX, Mercedes ML і Renault Laguna. Кіроўцу Nissan заціснула ў салоне машыны, яго вызвалілі ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструменту. Учора ў 16:30 ад атрыманых траўмаў ён паёр у лякарні, паведамілі супрацоўнікі ДПС.

Пасля гэтага Nissan адкінула на пешаходны пераход, дзе ішоў малады хлопец, а затым на Mercedes ML, які ад удару адкаціўся назад і сутыкнуўся з Renault Laguna, паведамляе onliner.by.

Вінаватага ДТЗ следству яшчэ трэба выявіць.

Как вам новость?