У Магілёве дні цвярозасці будуць праходзіць кожны квартал

15.09.2010 12:12
Архив Редакция

Дні цвярозасці ў Магілёве вырашылі праводзіць кожны апошні чацвер месяца, які завяршае квартал. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па ідэалогіі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту. Раней дні цвярозасці праводзіліся без пэўнай перыядычнасці па ініцыятыве УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Мэтай акцыі з’яўляецца папярэджанне правапарушэнняў і п’янства сярод насельніцтва, а таксама прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян на вытворчасці і ў сямейна-бытавых адносінах, перадае БелаПАН.

У дні цвярозасці ў крамах не прадаюць спіртныя напоі. У той жа час, як адзначылі ў Магілёўскім аблвыканкаме, алкаголь можна будзе набыць у кавярнях і рэстаранах.

Как вам новость?
Головоломки