У Магілёве мэнэджар украў у свайго банка 400 тыс. даляраў

22.04.2010 10:53
Архив Редакция

Загадчык сектара магілёўскага прадстаўніцтва аднаго з банкаў прыдумаў і выкарыстаў схему, па якой зняў з банкаўскіх рахункаў суму на 1,2 млрд. рублёў. Пасля таго як мэнэджар перавёў у наяўныя выкрадзеныя грошы, ён знік у невядомым кірунку. Знайсці злачынца праваахоўным органам пакуль не ўдалося.

Хакерскі напад адбыўся, калі на Радаўніцу ў краіне было чатыры выходныя дні запар, расказалі ў мясцовай міліцыі. Пра махлярства стала вядома толькі на наступны працоўны дзень, калі вышэйзгаданы супрацоўнік не з’явіўся на працу, паведамляе «Народная газета».

У праваахоўных органах адмовіліся каментаваць здарэнне, паведаміўшы, толькі, што па факце крадзяжу буйной сумы грошай узбуджана крымінальная справа.

Как вам новость?
Головоломки