У Магілёве на суткі з'явіліся "тралейбусы цвярозасці"

08.07.2010 12:02
Архив Редакция

У Магілёве ў рамках шматпланавай акцыі пра шкоду алкаголю цэлыя суткі хадзілі два "тралейбусы цвярозасці". Незвычайныя тралейбусы былі ўпрыгожаны паветранымі шарамі, каб прыцягваць увагу мінакоў. Увайшоўшы ўнутр "тралейбусаў цвярозасці", жыхары Магілёва і госці абласнога цэнтра маглі ўбачыць плакаты пра шкоду піва і карысці здаровага ладу жыцця.

Плакаты былі ў салоне ўсюды: на шкле, побач з кампостарамі, перадаюць «Магілёўскія ведамасці». У паўзу паміж абвяшчэннем прыпынкаў пасажырам ўключалі статыстыку наступстваў прыхільнасці да спіртнога.

Акрамя таго, кандуктары разам з праязным білетам уручалі пасажырам агітацыйныя ўлёткі пра шкоду алкаголю.

Апроч «тралейбусаў цвярозасці» у праграму акцыі пра шкоду спіртнога ўвайшлі прэзентацыя праекту «12 крокаў» да пазбаўленне ад алкагольнай залежнасці, паказальныя выступленні падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння, а таксама моладзевае патруляванне «Піўны дазор».