У Магілёве нацболам не далі правесці пікет за свабоду ў інтэрнэце

25.07.2010 17:47
Архив Редакция

24 ліпеня ў 17:00 побач з ДК завода імя Куйбышава ў Магілёве каля 30 нацыянал-бальшавікоў паспрабавалі правесці пікет супраць абмежавання свабоды ў інтэрнэце. Але, калі яны разгарнулі транспарант «Свабода інтэрнэту», іх дзеянні адразу ж былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі, якія заявілі, што акцыя не санкцыянаваная.

Арганізатар пікета Валянцін Лабачоў, які прад’явіў міліцыянтам членскі білет БРСМ, быў затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Магілёва. Астатнія ўдзельнікі з мэтай падтрымаць таварыша накіраваліся туды на грамадскім транспарце, перадае БелаПАН. 
  
У міліцыі Валянціну Лабачову растлумачылі парадак падачы заявак і атрымання дазволаў ад уладаў на правядзенне масавых акцыяў, пасля чаго адпусцілі менш чым праз гадзіну.

Как вам новость?
Головоломки