У Магілёве праз газ у каналізацыі ўзарваўся прыватны дом

12.05.2010 17:11
Архив Редакция

У Магілёве дзявятага траўня праз няправільна спраектаваную каналізацыю ў адзін з прыватных дамоў патрапіў метан. Калі гаспадыня дома выйшла на веранду пакурыць і запаліла запалку,  адбыўся выбух. "Веранду ахапіў агонь, вокны выляцелі, — расказаў муж жанчыны. — Жонка моцна спалохалася і стала клікаць на дапамогу. На яе страшна было глядзець: уся абгарэлая, рукі ў крыві".

«У гэтым доме каналізацыя была выведзена ад мыйкі да выграбной ямы. Натуральна, тое, што не выпараецца, застаецца ў каналізацыйнай яме, адбываецца працэс браджэння. Верагодна, падчас браджэння вылучаецца газ — метан. У дадзеным выпадку каналізацыйная яма была зазрыта люкам і засыпана зямлёй. Атрымалася, што не было аддухі, адбылося назапашванне газаў і па трубе яны патрапілі ў веранду», — пракаментаваў здарэнне прэс-сакратар Магілёўскага абласнога кіравання МНС Юры Мятліцкі.
Ад веранды прыватнага дома практычна нічога не засталося, паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии». Выбух быў такі магутны, што выляцела нават вечка ад люка. Цяпер жанчына з апёкамі I, II і III ступені знаходзіцца ў лякарні. У пацярпелай абгарэла 12% целы.

Как вам новость?