У Магілёве ў спёку ў дамах уключылі ацяпленне

23.07.2010 15:07
Архив Редакция

У Магілёве ў доме № 16 па вуліцы Маўчанскага ў 35-градусную спёку ўключылі ацяпленне. Батарэі грэлі некалькі гадзін. Аднак у жыллёва-эксплуатацыйным участку № 14, які займаецца абслугоўваннем дадзенага дома, сцвярджаюць, "што такога быць не магло".

«Усе дамы адключаныя, таму што ў нас з дня на дзень пачнуцца выпрабаванні цеплавых сетак. Калі не ўстаноўлены заглушкі, проста разарве ў дамах батарэі. Цяпер усе дамы адключаныя цалкам «пад нуль», і ацяпленне ўключыць немагчыма», — заявіў адзін з энергетыкаў ЖЭУ, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Аднак адна з жыхарак гэтага дома расказала, што 20 ліпеня на працягу некалькіх гадзін батарэі ў яе кватэры сапраўды былі гарачыя. «Але яны хутка ўсё выправілі», — распавяла жанчына. На думку жыхароў, супрацоўнікі ЖЭУ маглі па нейкай прычыне проста не перакрыць адзін дом перад пачаткам выпрабаванняў.

Как вам новость?
Головоломки