У Магілёве з'явяцца сацыяльныя крамы для бедных

07.06.2011 15:26
Архив Редакция

У найбліжэйшыя дні ў Магілёве пачнуць працаваць сацыяльныя крамы, дзе будуць прадаваць сацыяльна значныя тавары, па якіх прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі (каўбасная, малочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы і крупы ўсіх відаў). Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў.

Плануецца, што ў некаторых крамах горада ў вызначаныя гадзіны (з 08:00 да 12:00) пенсіянерам пры прад’яўленні пасведчання будуць прадстаўляць зніжку на сацыяльна значныя тавары, перадае БелТА.

Ва ўнівермагу «Цэнтральны» плануецца таксама прадстаўляць зніжкі на куплю дзіцячага адзення для школьнікаў са шматдзетных сем’яў.

Магілёўскі гіпермаркет, у сваю чаргу, плануе выпусціць партыю дысконтных карт для пенсіянераў, а крамы сеткі «Еўраопт» ужо адмовіліся ад гандлёвых надбавак па асобных групах сацыяльна значных тавараў, у прыватнасці, малочную прадукцыю тут яшчэ на мінулым тыдні пачалі прадаваць па сабекошце.

«У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку спакойная, раздробная сетка забяспечана цалкам усімі неабходнымі групамі тавараў. Павышаны попыт назіраецца толькі на цэмент і лядоўні, што звязана як і заўсёды з надыходам летняга сезону», — паведаміў Алег Буянаў.

Как вам новость?
Головоломки