У Магілёве знайшлі рассечаны труп жанчыны

24.03.2010 10:45
Архив Редакция

У Генеральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што ў Магілёве знайшлі рассечаны труп жанчыны. На дадзены момант супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць следства і ўсталёўваюць асобу загінулай, а таксама акалічнасці і матыў злачынства.

«Рассечаны труп без галавы, рук і ног быў выяўлены днём 23 сакавіка ў Магілёве каля моста праз раку Дняпро. Ён быў загорнуты ў покрыва», — адзначылі ў Генпракуратуры, паведамляе БелТА.

Как вам новость?
Головоломки