У Маладзечне арыштавалі двух "чорных рыэлтараў"

27.08.2010 16:22
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Мінскай вобласці арыштавалі двух жыхароў Маладзечна, якія падманам скуплялі жылую нерухомасць, не расплочваючыся з яе ўладальнікамі. "Чорных рыэлтараў" вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйных памерах.

Адным з затрыманых з’яўляецца раней судзімы за вымагальніцтва, махлярства і наўмыснае прычыненне цяжкага целавага пашкоджання жыхар вёскі Насілава Маладзечанскага раёна. Яго саўдзельнікам ў кватэрных махінацыях стала дырэктарка ТДА «Гандлёвы рай».

Як высветлілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, у сакавіку 2006 года злачынцы дамовіліся аб куплі кватэры ў мясцовай жыхаркі за 6,5 тыс. даляраў. Аднак «чорныя рыэлтары» перадалі пенсіянерцы толькі 4,5 тыс. даляраў, а пра астатнія грошы проста «забыліся». Калі жанчына спрабавала атрымаць астатнюю суму, яе кармілі абяцанкамі, нічога не аддаючы, перадае «Ежедневник».

Па аналагічнай схеме падазраваныя падманулі яшчэ аднаго мясцовага пенсіянера. У чэрвені 2005 года мужчына прадаў злачынцам сваю кватэру за 12 млн. рублёў, а праз тры месяцы пасля ўгоды пенсіянер раптоўна памёр, так і не дачакаўшыся аплаты. Пакупнікі ж, пазней прадалі кватэру, зарабіўшы на ёй немалыя грошы.

У цяперашні час следчыя вывучаюць дэталі дадзеных пагадненняў «чорных рыэлтараў», а таксама выяўляюць іншых пацярпелых. У адносінах абодвух затрыманых следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 КК Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Как вам новость?
Головоломки