У Маладзечне школьнікаў звадзілі на адпраўку алкаголікаў у ЛПП

13.05.2010 10:41
Архив Редакция

У Маладзечне ў рамках кампаніі па барацьбе з алкагалізмам мясцовых школьнікаў прывялі на паседжанне суду па адпраўцы людзей у лячэбна-працоўны прафілакторы. Галоўным чынам, на лаве перад суддзём знаходзіліся людзі, якія злоўжываюць спіртным.

Акрамя таго, на судзе разглядаліся справы і злосных неплацельшчыкаў, у якіх дзеці знаходзяцца пад апекай дзяржавы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
У гэты раз у ЛПП адправілі дзевецярых парушальнікаў закону, самаму маладому з якіх споўнілася толькі 18 гадоў. Як заявілі ў праваахоўных органах, для прафілактыкі правапарушэнняў «няма нічога лепшага за  наглядны прыклад».

Как вам новость?