У маршрутцы Полацк — Мінск памёр расіец

12.07.2010 12:59
Архив Редакция

У суботу, дзясятага ліпеня, у маршрутным таксі Полацк — Мінск ад сардэчнага прыступу памёр грамадзянін Расіі. Па факце смерці жыхара Санкт-Пецярбурга 1951-га года нараджэння пракуратура Савецкага раёна Мінску праводзіць праверку.

Па дадзеных следства, смерць наступіла дзясятага ліпеня ў 14:00, калі маршрутка ўжо прыбыла ў Мінск і ехала па вуліцы Гамарніка ў бок аўтавакзала, паведаміў старшы памочнік пракурора сталіцы Сяргей Балашоў.

Як паказала судмедэкспертыза, прычынай смерці сталася вострая сардэчная недастатковасць, перадае БелаПАН. «Было таксама выяўлена, што мужчына знаходзіўся ў гасцях у Беларусі з восьмага ліпеня», — адзначыў Сяргей Балашоў.

Как вам новость?