У маскоўскім метро зарэзалі беларуса

11.08.2010 12:14
Архив Редакция

У цягніку маскоўскага метрапалітэна ўвечар 10 жніўня забілі грамадзяніна Беларусі. Цягнік з беларусам, які атрымащ нажавыя раненні ў грудзі і ногі, прыбыў з боку станцыі "Крылацкае" на станцыю "Моладзевая" а 19:35, а а 19:50 паранены беларус памёр.

Следчыя ўсталявалі, што невядомы зламыснік ударыў пасажыра нажом на перагоне паміж станцыямі «Строгіна» і «Крылацка», паведамляе Интерфакс.

На станцыі «Крылацкае» забойца выйшаў і схаваўся. Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа.

Как вам новость?
Головоломки