У Маскве стартавалі таргі беларускімі аблігацыямі

14.01.2011 15:49
Архив Редакция

У Расіі на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ) 14 студзеня пачаліся таргі аблігацыямі Беларусі ў расійскіх рублях. Гэта першыя замежныя аблігацыі ад эмітэнта, які не з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, што гандлююцца на расійскім рынку.

Аб’ём угодаў за першыя дзве гадзіны сэсіі склаў крыху больш за пяць мільёнаў рублёў (расійскіх). Спачатку каштоўныя паперы Беларусі гандляваліся па 99,5% ад наміналу, а потым выраслі да 100%, паведамляе Lenta.ru.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, аб’ём першага траншу беларускіх аблігацыі на расійскім рынку склаў сем мільярдаў расійскіх рублёў: сем мільёнаў штук аблігацый наміналам адна тысяча расійскіх рублёў.

Стаўка першага купону беларускіх аблігацый першай серыі, якія размяшчаюцца ў Расіі, складае 8,7% гадавых. Да яе прыраўноўваюцца велічыні адсоткавых ставак з другога па восьмы Купонныя перыяды ўключна.

У сваю чаргу Федэральная служба па фінансавых рынках Расіі 9 лістапада зарэгістравала два выпускі аблігацый Беларусі сукупным аб’ёмам 15 млрд. расійскіх рублёў, дапусціўшы паперы да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ. Сбербанк сумесна з «Альфа-банкам», Знешэканамбанкам і «Газпромбанк» з’яўляюцца арганізатарамі выпуску.

Как вам новость?
Головоломки