У Маскве зарэзалі яшчэ аднаго беларуса

27.08.2010 12:05
Архив Редакция

На паўночным усходзе Масквы забіты грамадзянін Беларусі. 26 жніўня ў 01:30 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што каля дома па вуліцы Мусаргскага знойдзены труп мужчыны. Прыбыўшы супрацоўнікі міліцыі выяаілі, што мужчына памёр ад шматлікіх колата-рэзаных ранаў у вобласці галавы, шыі і грудзей. У ходзе расследавання высветлілася, што загінулы беларус быў родам з Горадні.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што 50-гадовы мужчына каля паўгода пражываў у Маскве без рэгістрацыі і не працаваў, перадае Інтэрфакс.

Па факце забойства міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу. Цяпер супрацоўнікі расійскіх праваахоўных органаў праглядаюць відэазапіс камеры, усталяванай на пад’ездзе, побач з якім адбылася трагедыя.

Да гэтага, як ужо паведамляў Тэлеграф, 10 жніўня ў маскоўскім метрапалітэне быў забіты грамадзянін Беларусі. Цягнік з беларусам, які атрымаў нажавыя раненні ў грудзі і ногі, прыбыў з боку станцыі «Крылацкае» на станцыю «Маладзёжная» ў 19:35, а ў 19:50 паранены беларус памёр. Следчыя выявілі, што невядомы зламыснік ударыў пасажыра нажом на перагоне паміж станцыямі «Строгіна» і «Крылацкае».

Как вам новость?
Головоломки