У Мазыры затрымалі вытворцу і прадаўца выбухоўкі

11.05.2010 14:41
Архив Редакция

30-гадовы жыхар Мазыра, які збіраў у сябе дома выбухныя прылады, затрыманы міліцыяй. На злачынца праваахоўныя органы выйшлі яшчэ ў лютым. Падчас праверачнай закупкі мазырчук збыў тры самаробныя бомбы, начыненыя цвікамі і шарыкамі. З таго часу непрацоўны хімік-самавук быў пад наглядам у міліцыі.

«Неабходна было сапраўды ўстанавіць, што гэтыя прадметы з’яўляюцца выбухнымі прыладамі, — расказаў начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС па Гомельскай вобласці Андрэй Заяц. — Экспертыза завяршылася літаральна надоечы, і мы спяшаліся затрымаць вытворцу бомбаў да параду Перамогі, магчыма, прадухіліўшы чарговы тэракт. Стала вядома, што мазырчук зрабіў новую бомбу і пачаў шукаць пакупніка».
Міліцыя мяркуе, што сам вытворца, не пераследваў тэрарыстычных мэтаў, але «збыць свой небяспечны тавар мог каму заўгодна, чалавеку з самымі крыважэрнымі намерамі». Калі б такія бомбы падарваліся ў людных месцах, без ахвяраў не абыйшлося б, перадае «Комсомольская правда в Белоруссии». 
Затрыманы чытаў спецыяльную літаратуру, захапляўся хіміяй. «Разглядаецца дачыненне мазырчука да тэракту ў Мінску на Дзень Незалежнасці, — паведаміў Андрэй Заяц. — Бомбы нашага самавука адрозніваюцца ад тых, што выбухнулі ў Мінску — тыя былі зроблены больш прафесійна».

Как вам новость?