У Мінску міліцыя затрымала мужчыну пры продажы чатырох кілаграмаў "спайса"

08.06.2010 08:52
Архив Редакция

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы пры спробе збыту чатырох кілаграмаў "спайса" затрымалі каля ГЦ «Карона» па вуліцы Кальварыйскай жыхара Гарадзенскай вобласці. "Мужчына, 1983 года нараджэння, раней не судзімы, на працягу трох месяцаў ажыццяўляў пастаўку і продаж асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва GWH-018 (джывіаш-018) з Расіі ў Беларусь", — паведаміла прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Таццяна Грыб.

«Дадзенае псіхатропнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад некаторых курыльнах сумесяў, больш вядомых грамадскасці пад назвай «спайс», мужчына таемна правозіў праз расійска-беларускую мяжу ва ўласным аўтамабілі», — паведаміла прэс-афіцэр.

«У Мінску мужчына рэалізоўваў яго праз пастаянных аптовых пакупнікоў (у сярэднім аптовая цана складала 3000 даляраў за кілаграм). Дарэчы, некаторыя з гэтых аптавікоў ўжо затрыманыя і ў цяперашні момант прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. А на выручку ад продажу гэтага псіхатропнага рэчыва мужчына набываў каштоўныя рэчы: аўтамабіль 2007 года выпуску, прафесійны фотаапарат, ноўтбук, мабільныя тэлефоны і іншыя рэчы», — распавяла Таццяна Грыб.

Следчы аддзел Маскоўскага РУУС Мінска ў дачыненні да затрыманага ўзбудзіў крымінальную справа па ч.3 арт. 328 КК РБ (Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Праводзіцца далейшае расследаванне.

Как вам новость?
Головоломки