У Мінску затрымалі жыхара Бабруйску з пісталетам Макарава і 91 патронам

12.07.2010 14:19
Архив Редакция

Інспектары ДАІ затрымалі ў Мінску 21-гадовага жыхара Бабруйску і забралі ў яго пісталет ПМ-9 (Макарава), 65 патронаў да яго калібру 9 мм, 24 патроны калібру 7,62 мм да пісталета ТТ, два патроны калібру 9 мм да пісталета "Парабелум", паведамілі ў аддзеле ДАІ Ленінскага РУУС сталіцы.

Па папярэдніх дадзеных, днём дзясятага ліпеня Бабруйчанін сеў у прыпаркаваны на стаянцы сталічнага гіпермаркета «Гіпа» (пр. Ракасоўскага) аўтамабіль BMW і стаў пагражаць кіроўцу пісталетам. Матывы маладога чалавека пакуль не вядомыя: супрацоўнікі ўнутраных спраў не паведамляюць, ці хацеў правапарушальнік скрасці аўтамабіль ці абрабаваць яго ўладальніка. Кіроўца аказаў яму супраціў.

Пра здарэнні паведамілі ў міліцыю. Супрацоўнікі ДАІ, якія знаходзіліся побач затрымалі злачынца, правялі дагляд і канфіскавалі зброю і боепрыпасы.
Затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 295 «Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК Беларусі. Маладому чалавеку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў.

Как вам новость?
Головоломки