У Мытсаюзе пачынае дзейнічаць размеркаванне ўвазных мытных пошлін

31.08.2010 17:31
Архив Редакция

У Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана з 1 верасня пачынае дзейнічаць новы парадак залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлінаў і іншых пошлінаў, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне. У сувязі з гэтым у Беларусі ўносяцца змяненні ў класіфікатар даходаў бюджэту (Даведнік кодаў плацяжоў у бюджэт), паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Новаўвядзенні прадугледжаны Пагадненнем аб усталяванні і ўжыванні ў Мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлінаў (іншых пошлінаў, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), падпісаным 20 траўня 2010 года ў Санкт-Пецярбургу.

Паводле дадзенага пагаднення з 1 верасня выключаецца код плацяжу 2205 (мытныя пошліны па ўвазных тавараў, прызначаных для вытворчай ці іншай камерцыйнай дзейнасці).

Замест гэтага ўводзяцца два іншыя коды: 2208 і 2600. На 2208 (увазныя мытныя пошліны, падатковае абавязацельства па выплаце якіх узнікла да ўступлення ў сілу пагаднення) будуць залічвацца сумы, якія не падлягаюць размеркаванню. Другі код, 2600 (увазныя мытныя пошліны, выплачаныя і залічаныя ў сувязі з увозам тавараў на тэрыторыю Беларусі ў адпаведнасці з пагадненнем), прызначаны для ўвазных мытных пошлінаў, якія будуць размяркоўвацца паміж бюджэтамі дзяржаў — членаў Мытнага саюза.

У адпаведнасці з пагадненнем залік ўвазных мытных пошлінаў у кошт выплаты іншых плацяжоў не дапускаецца. У той жа час у кошт выплаты ўвазных мытных пошлінаў могуць быць залічаны падаткі і зборы, а таксама іншыя плацяжы, што паступілі на адзіны рахунак упаўнаважанага органа.
 
Акрамя таго, як паведамілі ў ДМК, лішне выплачаныя пасля 1 верасня мытныя зборы, падаткі, вывазныя мытныя пошліны могуць быць залічаны ў кошт выплаты ўвазной мытнай пошліны (код плацяжу 2600).

Как вам новость?
Головоломки