У мінчука канфіскавалі 34 кілаграмы марыхуаны

18.08.2010 12:09
Архив Редакция

17 жніўня ў ходзе правядзення спецаперацыі "Мак" супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі сумесна з аддзелам крымінальнага вышуку сканфіскавалі ў мінчука на дачным участку ў садовым таварыстве "Лясное" Чэрвенскага раёна больш за 34 кілаграмы марыхуаны.

25-гадовы мужчына нідзе не працуе і раней быў судзімы за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама. У гэты раз праваахоўнікі выявілі 95 раслінаў канопляў, якія мінчанін вырошчваў і культываваў для вырабу марыхуаны. Міліцыянты канфіскавалі 7,3 кілаграма марыхуаны ў высушаным выглядзе і 27,6 кілаграма ў нявысушаным.

У дачыненні да правапарушальніка распачалі крымінальную справу па арт. 329 ч. 2 КК Беларусі (пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы).

Как вам новость?