У мінэканомікі стварылі працоўную групу па стварэнні "БелБіяграда"

06.06.2011 12:29
Архив Редакция

У міністэрстве эканомікі Беларусі стварылі працоўную групу для арганізацыі прыцы па стварэнні "Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка ў галіне фармацэўтыкі, нана- і біятэхналогій "БелБіяград". У чэрвені — жніўні 2011 года група павінна падрыхтаваць канцэпцыю стварэння і функцыянавання "БелБіяграда", а таксама праект нарматыўнага прававога акта аб яго стварэнні.

«БелБіяград» будзе мець аналагічны прававы рэжымам з паркам высокіх тэхналогій, паведамілі ў мінэканомікі.

Акрамя гэтага, прадугледжваецца правядзенне перамоў з замежнымі кампаніямі — патэнцыйнымі рэзідэнтамі «БелБіяграда» і падпісанне з імі пагадненняў аб намерах.

Как вам новость?
Головоломки