У Мінск прыбыў папскі легат

08.10.2010 13:18
Архив Редакция

У Мінск з Ватыкана 7 кастрычніка прыбыў кардынал Ёзаф Томка, які раней узначальваў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў. Візіт папскага легата прымеркаваны да святкавання 300-годдзя асвячэння Мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне пройдзе 9 кастрычніка. Акрамя таго, Ёзэф Томка плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў.

Так, у кардынала павінны прайсці сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае Catholic.by.

У пятніцу, 8 кастрычніка, 19:00 Ёзэф Томка ўзначаліць імшу ў мінскім касцёле святых Сымона і Алена, вядомым таксама як Чырвоны касцёл. «Сваю казань ён будзе весці на беларускай мове», — паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандр Улас, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Таксама кардынал планаваў правесці сустрэчу з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Філарэтам, аднак яна, хутчэй за ўсё, не адбудзецца, паколькі той яшчэ не вярнуўся з паездкі ў Маскву.

Как вам новость?
Головоломки