У Мінскай вобласці адмянілі забарону на продаж піва ў шапіках на прыпынках

08.06.2010 08:45
Архив Редакция

Мінскі абласны выканаўчы камітэт адмяніў забарону на продаж піва і іншых слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у шапіках на прыпынках грамадскага транспарту. Рашэнне Мінаблвыканкама ўжо ўступіла ў законную сілу.

Раней гэтая забарона была ўведзена ў Мінскай вобласці ў канцы лета мінулага года таксама на падставе рашэння Мінаблвыканкама № 479 ад 19.05.2009 года, паведамляе «Ежедневник».

Такое рашэнне Мінаблвыканкам прыняў на падставе пастановы Савета Міністраў № 317 ад 06.03.2006, якая, з аднаго боку, уводзіла абмежаванні на гандаль півам у пэўных месцах (навучальных установах, ва ўстановах сістэмы аховы здароўя і іншых), а з другога боку, прадставіла аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму права ўводзіць дадатковыя абмежаванні на сваіх тэрыторыях.

Акрамя прыпынкаў грамадскага транспарту, Мінаблвыканкам тады забараніў кругласуткава гандляваць півам у аб’ектах дробнай раздробнай гандлёвай сеткі (палатках, павільёнах без гандлёвай залы, кіёсках). Таксама было забаронена гандляваць півам у перасоўных сродках развазнога і разноснага гандлю, у прыватнасці, у гандлёвых аўтаматах, аўтакрамах і іншых спецыяльных прыстасаваннях, за вывыключэннем аўтакрамаў, якія ажыццяўляюць раздробны гандаль у сельскай мясцовасці.

Как вам новость?
Головоломки