У Мінскай вобласці BMW уляцеў у трактар з прычэпам

15.12.2010 14:50
Архив Редакция

На 132-ым кіламетры дарогі Мінск-Мікашэвічы, каля вёскі Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці грамадзянін Азербайджана на аўтамабілі маркі BMW сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся ў процілеглым напрамку з прычэпам без габарытных агнёў.

Як паведамілі ў МУС, на трактары і прычэпе адсутнічалі рэгістрацыйныя знакі. Прычэп належаў СПК «Ланьскі». Кіроўца іншамаркі, беспрацоўны жыхар вёскі Гарадзец Столінскага раёна 1970 года нараджэння, памёр.

Усяго за апошнія суткі зарэгістравана 315 злачынстваў і 51 здарэнне.

Как вам новость?
Головоломки