У Мінскай вобласці чалавек праваліўся пад лёд на снегаходзе

14.02.2011 15:10
Архив Редакция

У Лагойску (Мінская вобласць) на рацэ Гайна 12 лютага праваліўся пад лёд мужчына падчас катання на снегаходзе "Палярыс Х'юз-900". Гэта адбылося ў 30 метрах ад берага пры таўшчыні лёду ў шэсць сантыметраў, на глыбіні паўтара метры. Здарэнне адбылося ў другой палове дня, відавочцы выклікалі ратавальнікаў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Уладальнік снегахода змог утрымацца на ім і ўстаць на сядзенне, да аказання дапамогі ён знаходзіўся па пояс у вадзе. Працаўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях выцягнулі мужчыну з палонкі, выкарыстоўваючы спецыяльную трохкаленную лесвіцу і вяроўку. Стан пацярпелага здавальняючы, шпіталізацыі ён не патрабаваў.

Как вам новость?
Головоломки