У Мінскай вобласці два грузавыя цягнікі сутыкнуліся са статкам кароў

16.09.2010 09:06
Архив Редакция

У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці на 421-м кіламетры перагону Пухавічы-Талька два грузавыя цягнікі сутыкнуліся са статкам кароў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Інцыдэнт адбыўся 14 верасня. У 03:07 і ў 03:10 грузавыя цягнікі Мінск-Асіповічы і Асіповічы-Мінск збілі 27 кароў, якія належаць аднаму з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Рух цягнікоў затрымаўся на гадзіну, перадае БелТА.

Усяго ў статку было 200 кароў. Іх пасвілі тры чалавекі на адлегласці пяці кіламетраў ад чыгуначных пуцёў. Цяпер праводзіцца праверка.

Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак, калі статак кароў сутыкаецца з цягнікамі. Як ужо перадаваў Тэлеграф, ноччу 20 жніўня ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці два пасажырскія цягнікі Горадня-Масква і Масква-Варшава, якія рухаліся па сустрэчным шляхах, сутыкнуліся са статкам кароў.
 
Пры сутыкненні загінула 47 кароў, астатнія жывёлы (усяго іх налічвалася больш за 230) разбегліся. Пастухі пры гэтым знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Как вам новость?
Головоломки