У Мінскай вобласці дзевяць прадпрыемстваў стварылі льняны холдынг

14.03.2010 13:18
Архив Редакция

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкаму Іван Шматко падчас візіту на Дзяржынскі льнозавод паведаміў пра тое, што ў Мінскай вобласці дзевяць прадпрыемстваў стварылі льняны холдынг. "Рашэнне пра рэфармаванне і стварэнне адзінай структуры ў ільнаводстве прынялі ў снежні 2009 году, у студзені-лютым арганізацыі праходзілі рэструктурызацыю", — сказаў Іван Шматко.

Па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, галаўной арганізацыяй холдынгу быў абраны Валожынскі льнокамбінат. «Таксама былі вызначаны чатыры яго філіялы «Лянок», Нясвіжскі і Слуцкі льнозаводы, Барысаўская экспартная база і іх участкі», — цытуе БелТА слова Івана Шматко.

 

Старшыня камітэта таксама адзначыў, што ў ільняной галіне Міншчыны пакуль яшчэ шмат праблем. «За гэта нас справядліва крытыкуюць, але прыманыя меры дазволяць выйсці на новы ўзровень. Аб’яднанні льнозаводаў у адзіную структуру дазволяць распрацаваць эфектыўную стратэгію, павялічыць эканоміку прадпрыемстваў, скараціць колькасць адміністрацыйна-кіраўнічага апарату, аптымізаваць структуру пасяўных плошчаў», — распавёў Іван Шматко.

 

«Цяпер 10-15 тыс. гектараў, на якіх выгадоўваюць лён, раскіданы па 15 рэгіёнах», — падкрэсліў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, дадаўшы пры гэтым, што высілкі будуць накіраваны на мадэрнізацыю заводаў, закуп тэхнікі пад патрэбы холдынгу, выкананне тэхналагічных умоў гадоўлі лёну.

 

«Пакуль гаспадаркі не паспяваюць прыбіраць культуру ў тэрмін з-за розных прычынаў, што адбіваецца на якасці і ўраджайнасці», — рэзюмаваў Іван Шматко.

Как вам новость?
Головоломки